Прыняты на ўстаноўчым сходзе 24 кастрычніка 2009 года.
Рэдакцыя 28 сакавіка 2021 года.
§1 Назваі месца знаходжання
Беларусы Швецыі з’яўляецца добраахвотным некамерцыйным
згуртаваннем з юрыдычным адрасам у Стакгольме.
§2 Мэты
Беларусы Швецыі – гэта незалежнае ад палітычнага ці
рэлігійнага ўплыву згуртаванне, дзейнасць якога будуецца на павазе да дэмакратычных каштоўнасцяў і якое ставіць перад сабой наступныя мэты:
A)Яднацьі з’яўляцца кантактнай платформай для беларусаў, якія жывуць у Швецыі.
Б) Абараняць інтарэсы беларускай этнічнай меншасці.
В) Cпрыяць развіццю кантактаў паміж беларускім і шведскім народамі.
Г) Спрыяць захаванню беларускай мовы і ідэнтычнасці беларусаў.
Д) Ажыццяўляць асветніцкую дзейнасць у сферах беларускай літаратуры і навукі.
Е) Падтрымліваць устойлівае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь.
Ж) Распаўсюджваць веды і фармаваць грамадскую думку пра Беларусь у Швецыі.
§3 Сяброўства
Тыя асобы, якія жадаюць стаць сябрамі суполкі, павінны выконваць наступныя ўмовы:
А) Мець магчымасць пасведчыць прамую ці ўскосную этнічную, грамадзянскую ці культурную належнасць да Беларусі, альбо атрымаць рэкамендацыі як мінімум двух сталых сябраў суполкі;
Б) Падтрымліваць і падзяляць каштоўнасці і мэты згуртавання;
В) Заплаціць усталяваны сяброўскі ўнёсак.
Памер сяброўскіх унёскаў замацоўваецца на штогадовым з‘езде суполкі.
Сябра можа выйсці з суполкі не сплаціўшы сяброўскі ўнёсак за наступны каляндарны год, альбо пісьмова паведаміць радзе пра свой намер выйсці са складу згуртавання. Усе сябры суполкі маюць права прысутнічаць на штогадовым сходзе/cходзе згуртавання і адкрыта выказваць свае меркаванні. Сябры суполкі, якія аплацілі сяброўскія ўнёскі за папярэдні год, маюць права ўдзельнічаць у галасаванні на штогадовым сходзе (глядзі §7).
Штогадовы сход можа прыняць рашэнне аб выключэнні сябра з суполкі. Сябра арганізацыі можа быць пазбаўлены сяброўства за супрацьдзейнічанне мэтам суполкі ці за неаднаразовае парушэнне палажэнняў статута аб’яднання. З ініцыятывай аб выключэнні сябра з суполкі могуць выступіць рада альбо асобныя сябры. Пытанне выключэння сябра з суполкі павінна ўзгадвацца ў запрашэнні на штогадовы сход. Сябру, выключэнне якога/якой абмяркоўваецца, павінна быць магчымасць выказацца, а таксама патрабаваць вырашэння свайго пытання шляхам галасавання. Калі штогадовы з‘езд прыняў рашэнне аб выключэнні сябра з суполкі, яно набывае сілу неадкладна.
§4 Штогадовы сход
Вышэйшым органам кіравання суполкі з’яўляецца штогадовы сход. Штогадовы сход склікаецца штогод не пазней за апошні дзень сакавіка. Запрашэнне на сход сябры павінны атрымаць не пазней як за месяц да яго правядзення. Парадак дня сябры суполкі павінны атрымаць за сем дзён да правядзення сходу. Сход ладзіцца на беларускай ці шведскай мове.
Пры неабходнасці можа быць скліканы пазачарговы сход – на патрабаванне рады суполкі ці па жаданню не менш як адной траціны колькаснага складу сябраў. Праўленне павінна запрасіць на пазачарговы сход не пазней, чым за месяц да яго правядзення. Парадак дня і іншыя дакументы сябры суполкі павінны атрымаць за сем дзён да сходу. У парадак дня пазачарговага сходу
павінны ўваходзіць толькі тыя пытанні, дзеля вырашэння якіх склікаецца пазачарговы сход.
Рада суполкі павінна атрымаць прапановы ад сябраў за тры тыдні да правядзення штогадовага сходу. Прапановы з боку сябраў і рады суполкі павінны быць дасланыя сябрам, як найпазней за тыдзень да правядзення штогадовага сходу.
§5 План правядзення штогадовага з‘езду
- Пытанне ці быў сход скліканы згодна статуту.
- Зацверджанне павесткі дня
- Абранне старшыні сходу
- Абранне сакратара сходу
- Абранне адказнага за падрыхтоўку пратакола сходу
- Справаздача аб дзейнасці
- Эканамічная справаздача
- Аўдытарская справаздача
- Рашэнне пра пазбаўленне рады ад адказнасці
- Абмеркаванне прапаноў з боку рады і сяброў аб’яднання.
- Рашэнне пра памер сяброўскага ўзносу
- Абранне:
a. старшынірады на адзін год
б. касіра на адзін год
в. іншых сябраў рады і намеснікаў
г. камісіі па вылучэнню кандыдатаў
д. сябра рады з правам подпісу
е. рэвізора
- Іншыявыбары
14. Іншыяпытаннi
§6 Сход сябраў суполкі
Сябры суполкі склікаюцца на сход не менш як два разы на год. Сход ладзіцца з ініцыятывы рады ці не менш за палову сябраў суполкі.
Запрашэнне на сход сябры атрымліваюць не пазней за 14 дзён да правядзення. За тры дні да правядзення сходу сябры суполкі атрымліваюць парадак дня. Сход сябраў суполкі ладзіцца на беларускай і шведскай мовах, калі па выніках галасавання не будзе прынятая іншая мова.
§7 Галасаванне
На штогадовым сходзе кожны прысутны/ая сябра суполкі, які/ая сплаціў сяброўскі ўнёсак за папярэдні год, мае адзін голас. Спіс выбаршчыкаў складаецца напярэдадні правядзення сходзу. Рашэнні прымаюцца шляхам адкрытага ці закрытага галасавання.
Закрытае галасаванне ладзіцца ў наступных выпадках :
A)прынаяўнасці больш за аднаго кандыдата на тую ці іншую пасаду
Б) пры зняцці адказнасці з рады шляхам паўторнага галасавання
В) пры выключэнні сябра з суполкі
Г) згодна з патрабаваннямі сябраў суполкі
Рашэнні сходу суполкі прымаюцца простай большасцю галасоў яго ўдзельнікаў, акрамя
выпадкаў, апісаных у трэцім абзацы §7. Пры аднолькавай колькасці галасоў у выбарах кандыдат вылучаецца шляхам лёсавання. Пры аднолькавай колькасці галасоў у іншых пытаннях, рашэнне выносіць старшыня рады суполкі.
Рашэнні, якія тычуцца змены палажэнняў статута (§12), выключэння з сяброўства (§3 абз. 4) ці ліквідацыі суполкі (§13), патрабуюць дзвюх трацінаў галасоў.
§8 Рада суполкі
Рада суполкі з’яўляецца вышэйшым кіруючым органам суполкі паміж штогадовымі сходамі. Рада складаецца з найменш 3 і найбольш 11 сябраў, уключна старшыню і касіра, а таксама да 3 намеснікаў.
Рада суполкі абіраецца штогадовым сходам. Сябры рады абіраюцца тэрмінам на адзін год. Абавязкі рады суполкі:
A)склікацьсябраў на штогадовы сход/cходы суполкі;
Б) падрыхтоўваць пытанні для абмеркавання на штогадовы сход/cходы суполкі;
В) несці адказнасць за адміністрацыйную і бягучую дзейнасць суполкі
Г) рыхтаваць справаздачу па дзейнасці і эканамічную справаздачу
Скліканне на сход рады суполкі павінна ажыццяўляцца за шэсць дзён да сустрэчы. Кіроўная рада суполкі мае права выносіць рашэнні пры прысутнасці не менш, чым паловы прадстаўнікоў рады. Рашэнні набываюць сілу, калі не менш за палову, але не меней за тры сябры рады прагаласавалі за прыняцце рашэння. Пры аднолькавай колькасці галасоў, старшыня суполкі мае вырашальны голас. Калі на чале суполкі стаяць два старшыні, толькі адзін/адна з іх мае права вырашальнага голасу.
§9 Права подпісу дакументаў
Старшыня суполкі і касір маюць права самастойнага подпісу дакументаў арганізацыі.
§10 Рэвізія
Бухгалтарскі ўлік вядзецца цягам каляндарнага года і павінны быць перададзены рэвізору не пазней за першае лютага. Справаздача рэвізора павінна быць прадстаўленая штогадоваму сходу.
§11Падрыхтоўка да выбараў
Камітэт па вылучэнню кандыдатаў абіраецца штогадовым сходам. Задача камітэта па вылучэнню кандыдатаў – рыхтаваць правядзенне выбараў на штогадовым сходзе.
§12 Змена палажэнняў статута
Змена палажэнняў статута ажыццяўляецца на двух сходах сябраў суполкі, адным з якіх з’яўляецца штогадовы сход.
§13 Правілы ліквідацыі суполкі з палажэннем пра тое, як будуць скарыстаныя астатнія маёмасць і сродкі суполкі
Суполка можа ліквідавацца рашэннем, прынятым на двух сходах сябраў суполкі, адным з якіх з’яўляецца штогадовы сход. Рада вырашае як будуць скарыстаныя сродкі і маёмасць суполкі.