НАШЫ НАВIНЫ

 2024-03-25

Любыя, неверагодныя, родныя суайчыннікі, адзінадумцы і паплечнікі, з Нашым Днём, Днём Волі! 


Калі-небудзь мы iзноў сустрэнем гэтае свята разам на сваёй зямлі і гэта будзе бясконцае бела-чырвона-белае мора светлых людзей, беларусаў, у кожным горадзе, мястэчку і вёсачцы нашай роднай краіны, а таксама ў дыяспарах за яе межамі.
Сярод нас будуць нябачныя постаці і тых, хто загінуў на гэтым шляху і не дачакаўся сваёй запаветнай мары! І так будзе паўтарацца кожны год апасля! Бо Беларусь жыве вечна!!!!


Са святам, любыя суайчыннікі, са святам, родная Беларусь!

 2024-03-13

Легенда беларускага року Піт Паўлаў са сваёй сольнай акустычнай праграмай у Стакгольме!


З 80-х музыка і шчырыя тэксты культавага гурта N.R.M. кідалі выклік савецкай уладзе, а ў апошнія дзесяцігоддзі - дыктатуры. Пасля пратэстаў 2020 года Піт Паўлаў быў вымушаны адправіцца ў выгнанне, а зараз гастралюе па Еўропе.


12 сакавіка 2024 адбыўся камерны канцэрт Піта Паўлава ў самым сэрцы Стакгольма ў цёплым сяброўскім асяроддзі.


Гэта было крута. Pit Paŭłaŭ - ты лепшы! Дзякуй Interbok за прадастаўленую пляцоўку і ўтульную атмасферу і падзяка ўсім, хто прыйшоў

 2024-02-24

Сёння на Sergels torg было блакіта-жоўтае мора сцягоў, прыйшло шмат людзей, якія паказалі сваю салідарнасць з украінцамі, прагучала шмат моцных слоў пра тое, што Швецыя не стоміцца падтрымліваць Украіну. Было адчуванне, што кожны хто знаходзіўся на плошчы ведае Украінскі Гімн і тысячы галасоў адказвалі разам на словы "Слава Украіне". Было адчуванне еднасці і рашучасці. Таго, чаго не хапае зараз беларусам.
Сёння мы стаім побач з Украінай і жадаем хутчэйшай і поўнай перамогі! 


Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

 2024-01-12

12 студзеня сяброўку арганізацыі “Беларусы Швецыі” Галіну Краснянскую асудзілі на 5 год пазбаўлення волі згодна з артыкулам 361-3.


Мы абураныя несправядлівым прысудам у дачыненні да Галіны. З вытокаў нашай арганізацыі Галіна займалася развіццём беларускай культуры, ахвяравала частку сябе на развіццё супольнасці беларусаў у Швецыі, ладзіла тэатральныя гурткі. Галіна - адданая, шчырая беларуска, якая праз годы захоўвала моцную сувязь з беларускай культурай. Мы будзем працягваць падтрымліваць Галіну і яе сям’ю.


Праўленне арганізацыі “Беларусы Швецыі” асуджае адыёзны вырак Галіне Краснянскай і патрабуе яе неадкладнага вызвалення.


Праўленне арганізацыі "Беларусы Швецыі".

 2023-11-07

Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі.

Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама прызначылі спецпрадстаўнікоў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю.

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Більстрам абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Швецыі і сцвердзілі недапушчальнасць дэпартацыі беларусаў з краіны. Таксама ўзнімалася пытанне падтрымкі праграмы рэабілітацыі палітвязняў.

«Швецыя зробіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Паўночна-балтыйскім саюзе ў наступным годзе, а таксама падтрымае слуханні па Беларусі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі ў снежні 2024», – адзначыў міністр.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла Тобіасу Більстраму «Крыж добрасуседства» у знак падзякі за яго асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў з Беларуссю.

 2023-10-29

Учора ў Варшаве адбыўся адкрыты паказ фільма пра беларускага дабраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў ва Украіне. Фільм можна паглядзець тут:

https://youtu.be/CddJeEkJWts?si=acuVtz9VR3AOz3ry

 2023-10-08

Сардэчна запрашаем на выставу беларускага фатографа Яўгена Атэцкага "Пад ударам". Выстава адбудзецца 24 кастрычніка ў кінакавярне Tellus па адрасе 46G Vattenledningsvägen, Hägersten, 126 33, а 16ай гадзіне.

Яўген — беларускі фатограф-дакументаліст, які ў 2020 годзе адлюстроўваў акцыі пратэсту супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць радзіму і апынуўся ў разбуранай вайной Украіне. Там ён працягвае сваю працу і больш за год дакументуе рэакцыі ўкраінскае грамадства, якое перажывае вайну. Выстава «Пад ударам» дае нам магчымасць зразумець штодзённае жыццё украінцаў у вайне і тыя сацыяльныя рытуалы, якія ўзнікаюць, як спосаб супрацьстаяння новай рэальнасці.

Выстава праходзіць адначасова з паказам дакументальнага фільма «Плошча пераменаў» пра падарожжа Яўгена Атэцкага, знятага рэжысёрам Максімам Шведам. Квіткі на паказ фільма і сустрэчу з рэжысёрам можна набыць тут:

https://www.eventbrite.com/e/727484243957?aff=oddtdtcreator

 2023-09-18

Сябры, нагадваем вам пра магчымасць для вашых дзяцей вывучаць мову ў шведскіх школах, тым больш, што настаўніца ўжо гатовая да працы і чакае вашыя заяўкі.


Дзеля гэтага вам неабходна адправіць заяўку ў навучальную ўстанову, дзе вучыцца вашае дзіця. Такім чынам пачаць заняткі можна будзе ў кароткі тэрмін. Памятайце, што мова робіць нас адметнымі, пэўна, зараз гэта адзінае, што ў нас ёсць, каб адчуваць сябе беларусамі. Магчымасць вывучаць мову для дзяцей - значыць захаваць нацыю.

 2023-09-12

Візіт Святланы Ціханоўскай у Швецыю падыходзіць да завяршэння. Як заўсёды, гэта былі дні запоўненыя сустрэчамі з палітыкамі і дыпляматамі, грамадскімі арганізацыямі, абмеркаваннем праблем беларусаў і пошукамі выйсцяў.


Але акрамя напруджаннай працы былі і прыемныя хвіліны, такія як віньшаванні Святланы Георгіеўны з днём народзінаў прадстаўнiкамі Беларусаў Швецыі і Народнай Амбасады з музыкальным суправаджэннем ад N.R.M, сустрэча з беларусамі і ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Анны Лінд. 

 2023-09-09

Гэта было крута!


Непараўнальны N.R.M у нас у гасцях. Дзякуй вялікі Pit Pawlaw з камандай за шыкоўны канцэрт-кватэрнік, цудоўную атмасфэру, драйвовы настрой і любімыя песні!

 2023-08-24

З Днём незалежнасці, Украіна!


Калісці вось так разам мы будзем святкаваць і Незалежнасць Беларусі! 

 2023-08-09

Cёння тры гады пасля апошніх прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі.


Беларусы Швецыі далучыліся да марша салідарнасці, які сёння праходзіць у многіх краінах свету.

 2023-06-27

Белсат працягвае знаёміць нас з беларусамі, якіх лёс закінуў у розныя часткі свету:


https://youtu.be/Fc5ZMYdx8JU

 2023-06-26

Легендарныя N.R.M. (https://www.facebook.com/nrmhurt) у Стакгольме!


Хто сказаў, што мроя не можа стаць зброяй? Сустракайце N.R.M. і іх вялікі тур "Мроя як Зброя"!


Электрычныя гітары, зараджаныя словы і незабыўная энергетыка ўжо хутка ў вашым горадзе. Гатовы акунуцца ў свет гісторый, запальных рыфаў і цудоўных выступаў? Тады далучайся да нас на канцэрце N.R.M.


✔️9 верасня 2023, пачатак а 19:00
✔️Cigarrvägen 16, Stockholm (T-Hökarängen)


Першыя 30 квіткоў ад 20 € ўжо ў продажы:


https://www.kvitki.me/events/n-r-m-9-09-stockholm

 2023-06-19

Сябры!


Нашы цудоўныя валанцёры з Гётэборгу робяць патрэбную і важную справу: дасылаюць медычныя прыстасаванні, пажыўныя напоі для аслабленых людзей, катэтары, калостомы, прыборы для вымярэння цукру, іголкі, кропельніцы, медыцынскія пластыры ва Украіну. Дзякуем Närhälsan Partille hemsjukvård, а таксама клініку, дзе працуе сябра Беларусаў Швецыі Iryna Lundgren.


Зараз мы шукаем працаўнікоў медычнай індустрыі ў Стакгольме і іншых рэгіёнах, якія маглі б пераняць досьвед Гётэборгу і дапамагчы распачаць валанцёрскі рух, каб дапамагаць беларускім дабраахвотнікам ва Украіне.


Дапамагайце, сябры! Украіне і Беларусі патрэбна наша дапамога, як ніколі

 2023-06-18

Сябры!


Купалле атрымалася цудоўным. І, нават, Папараць-кветка знайшлася, нягледзячы на 17 чэрвеня🤣. Дзякуй усім, хто прыйшоў! Асабліва прыемна было бачыць новых людзей, якія правялі гэты дзень з намі. Мы вельмі спадзяемся, што ўсім спадабалася і вы абавязкова пашыраце шэрагі сяброў Беларусаў Швецыі.
У мэтах бяспекі мы не публікуем фота і відэаматэрыялы са свята.
Працягвайце сачыць за анонсамі Беларусаў Швецыі, каб не прапускаць мерапрыемствы!


Добрага надвор’я і прыемнага адпачынку ўсім!

 2023-06-15

Яшчэ адна закаханая пара беларусаў вырашыла пабрацца шлюбам пад крыламі Беларусаў Швецыі і Народнай Амбасады.


Вось такая цырымонія атрымалася ў нас на свежым паветры пад цудоўны тэкст рэгістрацыі шлюба на беларускай і ангельскай мовах. Маладыя атрымалі пасведчанне аб ўступленні ў шлюб з выявай двух закаханых каткоў. 


Выказваем вялікую падзяку Йенсу Орбаку, які зарэгістраваў шлюб паводле шведскага заканадаўства.

 2023-06-12

Сябры!


“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!


Глава 19:


https://www.youtube.com/watch?v=rsm2j77ciYg


Глава 20:
https://www.youtube.com/watch?v=FHIJOcn03yA


Глава 21:
https://www.youtube.com/watch?v=Bprjp-mD47M

 2023-05-29

Сябры!


Дзякуючы вашай салідарнасці і неабыякавасці мы зноў змаглі дапамагчы матэрыяльна некалькім сем’ям палітвязняў. 
Спадзяемся, што тое маленькае, што мы можам зрабіць для ніх, зробіць іх жыццё крышачку лепшым!
Вялікі дзякуй усім, хто браў удзел у зборы!


Жыве Беларусь!

 2023-05-25

Учора ў Aftonbladet, адным з самых папулярных выданняў у Швецыі, выйшаў артыкул сябры Беларусаў Швецыі і прадстаўніцы Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі , Iнгі-Ліны Ліндквіст, пра ўмовы ўтрымання беларусаў у лукашэнкаўскіх вязніцах. Сёння артыкул даступен анлайн:


https://www.aftonbladet.se/kultur/a/eJmMp9/inga-lina-lindqvist-om-repressionen-i-belarus

 2023-05-20

Дзякуй вялікі нашым доктаркам, Ірыне і Надзее, за сённяшнюю лекцыю-дыскусію на тэму шведскай аховы здароўя. Спадзяемся, ўсе атрымалі адказы на свае пытанні і карысную інфармацыю!


Паступіла прапанова правесці лекцыю пра тое, як працуюць шведскія дзяржаўныя органы і арганізацыі. Калі ласка, пішыце ў каментарах, ці цікава гэта вам. Таксама прапаноўвайце іншыя тэмы, якія вас цікавяць і турбуюць, Беларусы Швецыі паспрабуюць задаволіць вашыя пажаданні!


Беларус беларусу - беларус

 2023-05-1
















Сябры!


“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца!  Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!


Глава 9:
https://www.youtube.com/watch?v=cstEQiYwY0E



Глава 10:
https://www.youtube.com/watch?v=B-dbvVwxISY

Да нас завітаў Белсат, каб зрабіць шэраг рэпартажаў пра беларусаў у Швецыі. Нас стала так шмат у розных краінах, што нам самім ужо цікава, як жывуць беларусы за межамі сваёй Радзімы. Глядзіце чарговы выпуск праграмы "Беларускі свет" па спасылцы ніжэй:


https://youtu.be/lL4JLeSNQC0

 2023-05-1

 2023-04-20

Прэм’ера спектакля-чыткі «Бяляцкі, прасі літасці!» запланавана на 20 красавіка ў Каралеўскім драматычным тэатры «Драматэн» у Стакгольме.


🔸У межах праекта «Драматэн.doc» чацвёра артыстаў прадставяць інсцэніроўку паводле твораў «Бяляцкі, пішыце прашэнне аб памілаванні» праваабронцы Алеся Бяляцкага « і «Зэкамерон» адваката Максіма Знака. Нагадаем, што яны абодва зараз з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.


🔸Аб прэм’еры і праекце мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком тэатра «Драматэн» Дзмітрыем Плаксам:

— Чаму я спалучыў гэтыя два творы? Таму што мне падалося, што яны дапаўняюць адзін аднаго вельмі цікавым чынам. Бо для Бяляцкага турма і адсідкі – гэта частка яго жыцця. Гэта яго выбар свядомы.


Працяг чытайце далей на сайце:
https://radiounet.fm/pra-belaruskuyu-turmu-slovami-alesya-byalyaczkaga-i-maksima-znaka-u-shveczyi-pakazhucz-spektakl-byalyaczki-prasi-litasczi/

 2023-04-20

Сябры!


“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! А магло і скончыцца – разам з жыцьцём галоўных герояў, якія сустрэлі вельмі злую пачвару... Але, дзякуй Богу, усё абышлося, і каты зноў убачылі шмат цікавага: цудоўную прыроду, адзін вельмі прыгожы горад, а ўначы – прыгажуню вялікую княгіню, якая была замежніцай, але вельмі клапацілася пра нашую краіну! Падрабязнасьці ў гэтым відэа. Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!


Глава 8:
https://www.youtube.com/watch?v=eVadeqpOP1w

 2023-04-17

Сябры!
“Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! На гэты раз яно выдалася на ўсе 100% палескім. Падрабязнасьці ў гэтым відэа. Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!


Глава 7:
https://www.youtube.com/watch?v=VrtM2quHFiQ

 2023-03-09

Беларуская мова ў шведскіх школах? Цяпер магчыма!


Мы атрымалі адказ з дэпартаменту адукацыі на наш запыт пра выкладанне беларускай мовы ў шведскіх школах (modersmålsundervisning). Дзякуючы перамовам з дэпартментам адукацыі, правілы для беларусаў перагледзелі і беларускую мову можна вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у камуне.

Каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца/будзе навучацца ваша дзіця. Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у дэпартамент адукацыі, запусціцца працэс рэркутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камюнамі.

Каб паспець атрымаць навучальныя гадзіны ў восеньскай чвэрці 2023, заяўкі трэба падаваць СЁННЯ.


Вось спасылкі на заяўкі трох камюн:


https://cutt.ly/H8Vow04

https://cutt.ly/A8Vouil

https://cutt.ly/k8Vop2y

Шукайце спасылку на сайце сваёй камуны і дзяліцеся адзін з адным у каментарах!

Патрэбна дапамога з заяўкай?, Пішыце ў каментарах ці на info@sverigesbelarusier.eu

 2023-01-31


Усім прывітанне!


«Беларусы Швецыі» вырашылі пацешыцца самі, а заадно пацешыць і адукаваць малалетніх дзіцянят.
Як адзін са шматлікіх магчымых крокаў да дадзенай мэты ,было вырашана запісаць дзіцячую аўдыёкніжку пра Беларусь, яе геаграфію і гісторыю, ну ,кшталту , як пра Швецыю ёсць кніжка «Чароўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусямі».

Калі
1) Вы ўмееце ўслых прачытаць хаця б пару слоў, або
2) у Вас ёсць хоць нейкі досвед у запісванні і/ці рэдагаванні гуку, ці
3) Вам проста прыкольна пацешыцца ў добрай кампаніі,
то мы будзем Вам вельмі рады ў любы дзень, калі адбываецца запіс.



 2023-05-20

Белсат працягвае знаёміць сваех гледачоў з беларусамі замежжа. Глядзіце ў чарговым выпуску праграмы "Беларускі свет" пра Беларусаў Швецыі і іншых нашых з вамі суайчыннікаў:


https://youtu.be/brRAHwL1nsY

NaviBand у Стакгольме!


Беларусы Швецыі, для вас падарунак! Напярэдадні Дня Волі, 21 сакавіка ў Стакгольме выступіць беларускі гурт NaviBand. Вядомыя ўсяму свету пасля ўдзелу ў Еўрабачанні, а сёння любімыя беларусамі ў эміграцыі!


Увага: абмежаваная колькасць квіткоў, спяшайцеся! Удзельнікаў камернага канцэрта чакае after party з музыкантамі.

NaviBand прапануюць танны квіток тым, хто не можа дазволіць сабе набыць поўны, а таксама опцыю donate з больш дарагім квітком.


Квіткі тут: https://www.eventbrite.com/e/naviband-tickets-529149328887


https://fb.me/e/2xSWvexv1

 2023-01-24

Сябры,
сёння ў царкве Святой Яўгеніі (Стакгольм) прайшла імша ў падтрымку каталіцкай супольнасці Беларусі. Пераслед каталікоў і прадстаўнікоў польскай нацыянальнай меньшасці ў Беларусі сталі яшчэ адным злачынствам лукашыстаў супраць насельніцтва нашай краіны. Служба завяршылася ўрачыстым выкананнем "Магутнага Божа" Беларусамі Швецыі.


Дзякуй усім, хто прысутнічаў і маліўся за Беларусь

 2022-10-13

 2022-12-31

 2023-01-23

Шаноўныя сябры, пачаўся новы каляндарны год і мы запрашаем вас на нашы заняткі, дзе мы не толькі размаўляем па-беларуску, але і ўспамінаем правілы і гісторыю, пашыраем наш лексічны запас, і, увогуле, развіваем інтэлект, вывучаючы мову. Па шматлікіх запытах , заняткі будуць праходзіць па аўторках а 18-й гадзіне па адрасе Sandhamnsgatan 8, метро Gärdet, выхад у бок Frihamnen.


Будзем рады бачыць. Далучайцеся!

 2023-01-07

З Раством, сябры!


Дзякуй за ўчорашні вечар усім, хто быў з намі, за калядныя песні і настрой! Асаблівая падзяка Ludmila Christeseva за тое, што пусціла нашу не маленькую кампанію пакалядаваць у сваю галерэю!


Было файна🤩🤩🤩

На кожным занятку мы вывучаем новыя словы і выразы. Абсалютны фаварыт сённяшняга занятку, на сціплы погляд нашай суполкі, выраз на беларускай мове, які проста ўзрывае мозг сваёй прыгажосцю і вытанчанасцю: Парцалянавая філіжанка на карункавым сподачку🤍❤️🤍 А вы ведаеце, што гэта такое??

На працягу нашых заняткаў мы бясконцую колькасць разоў атрымлівалі асалоду ад новых слоў, ад іх гучання і значэння, у роце было смачна ад мовы і кожны раз мы толькі здзіўляліся, як мала мы ведаем і як шмат яшчэ трэба вывучыць.

Заняткі ў гэтым годзе скончыліся і сёння мы выйшлі на вакацыі, але ўжо з нецярпеннем глядзім у наступны год і думаем: хутчэй бы ўжо першы занятак года:)
Мы выказваем шчырую падзяку нашай настаўніцы Olga Olshevskaya , якая робіць кожны занятак цікавым і незвычайным. Дзякуй усім, хто далучыўся і не ленаваўся рабіць хатняе заданне! Шчырая падзяка Studieförbundet Vuxenskolan за цудоўнае памяшканне!


Убачымся ў наступным годзе! 😻

 2022-12-15

 2022-12-06

На сённяшнім занятку мовай мы пагрузіліся ў настальгію. Як гэта часта здараецца:) атрымалі практыкаванне, а скончылася ўсё песняй:) Дык вось, гаварылі пра складанасці перакладу, што гэта не так лёгка, перакласці тэкст з мовы на мову, асабліва, калі тэкст гэты не проста тэкст, а верш, ці песня. І наша настаўніца дала нам прыклад вельмі ўдалага перакладу вядомай песні з расейскай на беларускую. Старая навагодняя песня "А снег идёт" (сл. Я. Еўтушэнкі), што спявала Мая Крысталінская, а пасля Жанна Агузарава.

Наступны раз, 15 снежня, мы збіраемся апошні раз у гэтым годзе, а потым робім перапынак на навагоднія святы.
Далучайцеся🤍❤️🤍

 2022-12-06


Сёння аднавіла працу парляментская група «Свабодная Беларусь» у новай кадэнцыі парляменту Швэцыі. У склад групы ўвайшлі дэлегаты ад усіх палітычных партый Швецыі, прадстаўленых у рыксдаге. Праца групы ў аднаўлённым саставе была ўрачыста адчынена Святланай Ціханоўскай. Грамадская супольнасць на сустрэчы была прадстаўлена Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыі і Belarus folkambassad i Sverige - Народная Амбасада Беларусі ў Швецыі.

 2022-12-06

Учора адбылася сустрэча са Святланай Ціханоўскай , абранай Прэзідэнткай Беларусі. Дзякуем, што Святлана знайшла час, каб завітаць да нас, нягледзячы на шчыльны графік візітаў і фізічную стомленасць. У гэты дзень, пачынаючы з раніцы, яна сустрэлася з міністаркай Швецыі па міграцыі Maria Malmer Stenergard , прыняла ўдзел у штотыднёвай акцыі ў падтрымку Украіны, Måndagsrörelsen, дзе выступіла з прамовай, сустрэлася з былой міністаркай Швецыі замежных спраў Ann Linde , а таксама з мэрам Стакгольма Olle Burell . І на пры канцы дня завітала да нашай цёплай суполкі, дзе распавяла пра сваю працу, адказала на нашы пытанні і проста пагутарыла з людзьмі. Прыемна было заўважыць, што размаўляла Святлана на добрай беларускай мове, перамагаючы недарэчнасці і памылкі, бо беларусы не здаюцца!


Дзякуй Святлане ад шчырага сэрца! Жыве Беларусь!


Дзякуем фатографа Pasha Kritchko за фотаздымкі!

Сябры,


Некаторы час таму мы рабілі апытанку наконт жадання вывучаць беларускую мову ў навучальных установах Швецыі ў форме modersmåls undervisning.
Выказваем вялікую падзяку за вашы адказы. Абсалютная большасць рэспандэнтаў зацікаўлена ў вывучэнні мовы, што натхняе нас на далейшую працу ў гэтым напрамку.


Працэс атрымання навучальных гадзін modersmålsundervisning працуе так: бацькі пішуць заяву на modersmålsundervisning у навучальнай установ, едзе навучаецца іх дзіцё. Калі ў камюне набіраецца мінімум 5 вучняў, якія хочуць вывучаць родную мову ў фармаце modersmålsundervisning, камюна пачынае шукаць настаўніка. Наша арганізацыя зараз у кантакце з камюнамі і мы спадзяемся, што дзякуючы гэтай супрацы, выкладанне беларускай мовы стане магчыма!

Так, як першы крок у працэсе - гэта падача заявы ад бацькоў, мы заклікаем усіх, хто зацікаўлены ў гэтым, падаць заяву. Чым больш заяў атрымаюць камюны, тым хутчэй пачнецца арганізацыя
modersmålsundervisning. Мы вельмі разлічваем на вашу актыўную дапамогу ў гэтай справе! Разам у нас абавязкова атрымаецца🤍❤️🤍


І не забывайце пра зваротную сувязь!
Пішыце нам у каменты і на info@sverigesbelarusier.eu, калі ў вас ёсць пытанні ці прапановы.

 2022-11-20

 2022-10-13

 2022-10-13

 2022-10-31

Сябры,


Сёння прайшоў першы занятак беларускай мовы👨‍🏫👩‍🏫, арганізаваны Беларусамі Швецыі. Мы пазнаёміліся адзін з адным, а таксама з нашай цудоўнай настаўніцай, Olga Olshevskaya, якая, дарэчы, сёння святкуе дзень народзінаў🥳🥳 дзякуй усім, хто прыйшоў, дзякуй за мову, якая гучала ўвесь вечар, як песня! Падзяка Studieförbundet Vuxenskolan за зручнае і ўтульнае памяшканне.


Канешне, дзве гадзіны - гэта зусім мала для таго, каб нагаварыцца, але дастаткова, каб атрымаць асалоду ад таго, як гучыць наша мова❤️

Не забываем пра дамашняе заданне, з якога пачнем наступны занятак🧐 і запрашаем усіх, хто не дайшоў да нас у гэты раз, далучыцца ў наступны чацвер!

 2022-11-10

Сябры,


Напэўна вы ўсе заўважылі, што жаданне беларусаў гаварыць на роднай мове толькі расце ў апошнія гады.


Дзякуючы супрацы з Studieförbundet Vuxenskolan у нас ёсць доступ да цудоўнага памяшкання на Gärdet. Таму мы запрашаем усіх жадаючых на заняткі  беларускай мовы. Мэта курсу - пашырэнне лексічнага запасу і свабоднае ўжыванне мовы ў паўсядзённым жыцці. Метады навучання: гутаркі на зададзеную тэму, абмеркаванне прачытаных кніг, прагледжаных фільмаў ці праграм, спрэчкі на актуальныя тэмы, чытанне вершаў, абмяркоўванне артыкулаў з беларускамоўнага кантэнту.
Мы плануем курс кожны чацвер, а 18 гадзіне, у дзвух хвілінах хадзьбы ад метро Gärdet. Калі ласка, пішыце ў каментах, ці падыходзіць дзень і час.


Гаварыць па-беларуску - гэта крута!

 

 2022-09-28

 2022-10-06

Мы пачалі збор сродкаў на дапамогу нашым хлопцам з Палка Каліноўскага!


Праз наладжаную сувязь з прадстаўнікамі палка мы даведаліся, што сёння патрэбна нашым ваярам, і таму пачынаем збор сродкаў на 280 камплектаў тэрмабялізны. Мы ўжо знайшлі пастаўшчыка камплектаў і прадумалі лагістыку. Засталося толькі сабраць грошы.

За два дні мы здолелі сабраць палову патрабаванай сумы на дапамогу ваярам-Каліноўцам.
Салідарнасць у дзеянні! Вялікая падзяка ўсім за данаты! Далучайцеся, хто яшчэ не прыняў удзел: свішуйце на 1231036730 альбо рабіце перавод на BG 725-0616. Калі ў вас няма магчымасці засвішаць ці даслаць ваш данат на BG, кантактуйце нас у каментах ці на пошту: info@sverigesbelarusier.eu. Мы звяжамся з вамі і дапаможам зрабіць ваша ахвяраванне.


Жыве Беларусь!

Дзякуй тым, хто прыйшоў учора на сустрэчу з прадстаўнікамі сучаснай беларускай літаратуры Юліяй Цімафеевай, Альгердам Бахарэвічам і выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Тых, хто яшчэ не чытаў Бахарэвіча, чакае цікавае падарожжа ў іншую Беларусь - крыху міфічную, вельмі таямнічую і загадкавую, сустрэча з персанажамі, якія, напэўна, ёсць у кожнага ў асяроддзі, а таксама адчуванне асалоды перачытвання і захаплення ад таго, як Альгерд умее плесці карункі са слоў, устаўляючы ў фразы прыказкі, радкі з вядомых фраз, трасянку і лаянку 😁
Дзякуй Юліі, што пазнаёміла нас са сваёй творчасцю.
Дзякуй Андрэю за яго працу.
Дзякуй тым, хто арганізаваў сустрэчу

 

 2022-09-11

 2022-08-30

Сябры!

Мы, аказваецца, выдатна гуляем у баскетбол🤣. Самі таго і не ведалі, вось дзякуй Kaце Сныцінай, якая прыехала і пагуляла з намі. Два матча на два кальца праляцелі хутка, але прапацелі мы нядрэнна. Зразумелі адно: трэба больш займацца спортам! Гэта і весела, і для здароў’я добра.
Дзякуй усім, хто прыйшоў і выкладаўся на пляцоўцы па поўнай! І, канешне, падзяка нашаму трэнеру, самаму гуманнаму і справядліваму. Каця, прыязджай да нас хутчэй зноў! 

 

 2022-09-03

Беларусы Швецыі ўдзельнічалі ў міжнародным велапрабегy, прысвечаным беларускім палітвязьням. Пад бел-чырвона-белым сцягам мы праехалі па стакгольмскіх вуліцах, завіталі ў выбарчы гарадок у самым цэнтры горадy, дзе сёння актыўна праходзіла перадвыбарчая кампанія і было вельмі людна.


Дарэчы, усе 8 партый, прадстаўленых у рыксдаге, выказваюць беларусам падтрымку і сёння мы таксама не засталіся не заўважанымі шведскімі палітыкамі. Увогуле вельмі прыемна назіраць, як шведскае грамадства ўдзельнічае ў палітычным жыцці сваёй краіны, з якой зацікаўленасцю людзі ідуць у выбарчыя гарадкі, каб паразмаўляць з прадстаўнікамі розных партый і вызначыцца, за каго аддаць свой голас. Плюралізм, свабода выбару і незалежных меркаванняў, магчымасць абіраць, а не быць вымушаным прымаць - тое, што мы маем сёння ў Швецыі, і чаго не мелі ўжо столькі гадоў на Радзіме.

 

Сённяшні вечар з Дзмітрыем Строцавым быў пра Беларусь - кожны яго аповед зноў нагадаў пра нашу барацьбу з дыктатарам, з рэжымам. Нешта было сказана адным - дзвума сказамі, недзе боль выплюхваўся, здавалася, праз край ліста паперы. Пад кожным аповедам дата …. Цяжка слухаць, бо ўсе успаміны яшчэ свежыя…
У чарговы раз разумееш - мы рабілі ўсё, што маглі. І зараз працягваем рабіць тое, што можам дзеля нашай роднай Беларусі, патрохі, але кожны.
Дзякуй Sveriges Författarförbund , які арганізаваў гэты вечар, перакладчыку размовы з паэтам, Dmitri Plax - перакладчыку вершаў на шведскую мову і ўсім прысутным.

 

 2022-08-09

Сёння Беларусы Швецыі арганізавалі сустрэчу беларусаў у цэнтры Стакгольма для таго, каб узгадаць, з чаго пачалася самая актыўная фаза супрацьстаяння беларускага грамадства людаедскаму рэжыму, за ўвесь час яго існавання.


Нам падалося важным даць людзям магчымасць гаварыць і таму зрабілі сустрэчу ў фармаце «адкрытага мікрафона». Такім чынам мы пачулі гісторыі як беларусаў, якія даўно жывуць у Швецыі, так і тых, хто прыбыў сюды на працягу апошніх двух гадоў. Людзі дзяліліся сваімі ўспамінамі, думкамі, выказвалі пачуцці.


Мы ў чарговы раз адчулі плячо адзін аднаго, падтрымку, упэўніліся ў правільнасці прынятага намі рашэння ў барацьбе супраць дыктатуры і адстойванні сваіх правоў і свабод.

Дзякуй за вашыя шчырыя прамовы, салідарнасць, уцягнутасць у цяжкія працэсы, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве ўжо два гады. Дзякуй за тое, што мы разам.

 


Учора прайшла анлайн прэзентацыя дзіцячай кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі» аўтара Макса Разянкова.


Беларусы Швецыі выказваюць шчырую падзяку аўтару за чароўныя хвіліны, якія мы перажылі разам пад час прэзентaцыі. Падарожжа дзьвух катоў атрымалася вясёлым, поўным прыгод і гістарычных фактаў, спрытна ўпісаных у апавяданне.


Пачытаць кнігу можна па спасылцы ніжэй:


https://www.facebook.com/cudounajepadarozza


Прыемнага чытання🤍❤️🤍


 

 2022-07-21

Сябры,


Наш зварот да Міграцыйнай службы наконт несправядлівых рашэнняў па справах уцекачоў з Беларусі, вызваў пэўны рэзананс у шведскім грамадстве. Зараз мы шукаем больш прыкладаў, калі беларусы атрымалі негатыўны адказ на прытулак у Швецыі. Калі ласка, звярніцеся да нас, калі вы папрасілі прытулак у Швецыі пасля 2020 году і атрымалі негатыўны адказ.


Пішыце нам на электронную пошту: info@sverigesbelarusier.eu ці кантактуйце нас тут ці ў ФБ.

 

 2022-07-29

 2022-07-04

 2022-06-11

Вельмі кранальныя прамовы гучалі сёння на Norrmalstorg. Нашы спікеры ў чарговы раз паднялі тэму палітычных рэпрэсій у нашай краіне і распавялі пра катаванні ў беларускіх турмах і пра тое, як чакаюць сем’і палітвязняў сваіх родных на волі.


Мы, знаходзячыся ў тысячы кіламетраў ад Беларусі не адчуваем таго ціску і жаху, што яны. Але мы можам дапамагчы грашыма і тым, што паднімаем пытанне палітвязняў увесь час, не даем пра іх забыцца. Беларусы Швецыі працягваюць збор сродкаў на дапамогу зняволеным па палітычных матывах і іх сем’ям.


Свішуйце на нумар нашай арганізацыі 1231036730 альбо на BankGiro 725-0616.
Разам мы можам дапамагчы большай колькасці людзей.

 

 2022-06-18


У пятніцу адбылася прэзентацыі кнігі "Нацыянальная ідэя на маршы".


Разам з аўтарам кнігі Зміцер Лукашук, рыжысёр Дзмітры Плакс і былая старшыня БШ палітолаг Леся Руднік паразважалі наконт таго, як на нацыянальную ідэю ўплывае вайна ва Украіне, чаму фармаванне нацыянальнай ідэі – доўгі і дынамічны працэс. Прэзентацыя прайшла ва ўтульнай атмасферы.


Наша арганізацыя ўдзячная за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства Nordic Ukraine Forum i Swedish Network for EaP and Russia.

 


Учора мы вельмі прыемна і весела адсвяткавалі Купалле.


А святкавалі мы яго з прыемнай музыкай, беларускімі і швецкімі гульнямі, у якіх удзельнічалі шмат жадаючых, традыцыйнымі абрадамі Купалля, як пошук папараць-кветкі, пляценне вянкоў і варажба на іх.

Work-shop па народнаму танцу Лявоніхе стаў, напэўна, адным з галоўных момантаў свята.

Ну а бесклапотныя размовы, новыя знаёмствы і цудоўнае надвор'е зрабілі свята яшчэ больш прыемным.

Дзякуй усім, хто прыйшоў на свята і дапамог зрабіць яго па-сапраўднаму душэўным.

Спадзяемся на наступныя сустрэчы на нашых мерапрыемствах!


 

 2022-06-03

Сёння Беларусамі Швецыі была арганізавана акцыя ў падтрымку палітвязняў і іх сем’яў.

Зараз, калі пра Беларусь у Еўропе гавораць менш, важна не даваць забыць пра тое, як лукашэнкаўскі рэжым здзекваецца над беларусамі, пра тое, як людзі несправядліва асуджаюцца і праз што праходзяць у беларускіх турмах.


Важна нагадваць пра злачынствы супраць беларусаў, а зараз і супраць украінцаў i ўсёй Еўропы. Мы працягваем патрабаваць ад шведскіх палітыкаў больш жорсткай пазіцыі ў дачыненні да рэжыму, больш лаяльных адносінаў да беларускіх уцекачоў, мацнейшай падтрымкі Украіне.


Жыве Беларусь!

Слава Украіне!

 

 2022-05-24

Учора вечарам Беларусы Швецыі сабраліся на чарговы "пасляпрац". Смачнае піва, прыемныя суразмоўцы, цікавыя тэмы для гаворкі – што яшчэ патрэбна вечарам у чацвер? 


Усім прыемнага дня і выходных!

 

 2022-06-03

Cёння пры падтрымцы Беларусаў Швецыі і Народнай Амбасады, прайшла сустрэча Анатоля Лябедзька, прадстаўніка офіса Святланы Ціханоўскай па парламентскаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе, з сакратаркай ліберальнай партыі Швецыі Марыяй Нільсан.


На сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з групай сяброў Беларусі ў парламенце Швецыі, прасоўванне інтарэсаў беларусаў у Еўропе, Канстытуцайную рэформу, а таксама пытанні тэрытарыяльнай бяспекі Беларусі.

 

 2022-05-21

 2022-05-13

Сенняшняя акцыя на Сергеле паказала зацікаўленасць шведскага грамадства да таго, што адбываецца па другі бок ад Балтыйскага мора. Доўга зараджалася ў Еўропе разуменне таго, што прадстаўляе сабой альянс Пуціна і Лукашэнкі і якая сувязь паміж вайной ва Ўкраіне і дыктатурай у Беларусі.


Зараз усе разумеюць, што калі б не было Лукашэнкі- не было б поўнамаштабнага наступлення Расеі на Ўкраіну. Сення падтрымаць Беларусь – значыць дапамагчы Ўкраіне і наадварот. Лёс нашых краін вырашаецца на вайне. Наша мэта – дапамагчы і данесці інфармацыю.


Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Сёння год, як стала вядома пра забойства ў турме палітвязня Вітольда Ашурка. Чорны дзень у гісторыі нашай краіны і барацьбы за дэмакратыю.

За гэты час колькасць асуджаных па палітычных артыкулах вырасла да паўтары тысячы чалавек, больш 10 з якіх непаўнагадовыя. Жахлівая лічба, самая высокая ў адносінах да колькасці насельніцтва ва ўсім свеце.


21 траўня абвешчана днем палітычных вязняў у Беларусі. Гэта дзень пакуты і смутку за ўсіх тых, хто пацярпеў ад рэжыму, і гэта не толькі людзі, якія знаходзяцца за кратамі сёння, але і ўсе тыя, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны, каб не стаць вязнем.


Зараз тыя людзі, хто з’ехаў з Беларусі актыўна дапамагаюць сем’ям палітвязняў. Вось і мы адчыняем збор сродкаў на гэту мэту. Далучайцеся і зрабіце свой унёсак у падтрымку тых, каму сёння яна патрэбна больш за ўсіх.


Дасылайце вашы ахвяраванні на Swish 1231036730 альбо BankGiro 725-0616
i пазначайце іх "палітвязень". Шчыра дзякуем! Разам мы можам зрабіць шмат🤍❤️🤍


Жыве Беларусь!

 

 2022-05-1

 2022-04-22

 2022-05-1

Тысячы свечак былі запалены сёння на Kungstädgården у памяць загінуўшым абаронцам украінскай зямлі і зверскі забітым мірным жыхарам Украіны. Вечная памяць героям, зямля пухам закатаваным расейскімі ваеннымі злачынцамі ахвярам.
Нашыя думкі і сэрцы з вамі🕯

 2022-04-05

Беларусы, украінцы, эстонцы, літоўцы і латышы весела разам адсвяткавалі  Вялікдзень❤️


Акрамя традыцыйнай расфарбоўкі пасхальных яек, мы пазнаёміліся з пасхальнымі традыцыямі сваіх суседзяў, паспрабавалі традыцыйныя пасхальныя пачастункі, пусціліся ў пляс, паспявалі❤️❤️


Было прыемна сустрэцца такой вялікай суполкай, пазнаеміцца адзін з адным і павабіць час у прыгожым будынку Эстонскага Дому.
Дзякуй усім арганізатарам і гасцям!


Glad Påsk!❤️❤️❤️

 2022-04-18

Сёння адбылася экскурсія па музею Васа, арганізаваная Беларусамі Швецыі для нашых сяброў з Украіны.


Мы спадзяемся, што ўсім спадабалася і што мы хоць трошкі змаглі падняць настрой людзям, якія маюць зараз вялікую патрэбу ў падтрымцы і клопаце.

Дарагія сябры!


Віншуем усіх праваслаўных з надыходзячым светлым святам Вялікдня !🐣🌞
Рада Беларусаў Швецыі зычыць у кожны дом міра, святла, дабрыні і веры!

 2022-03-26

 2022-03-25

Сябры!


Збірацца на акцыі падтрымкі і пратэсту ў суботнім Стакгольме ўжо стала традыцыяй. Так і сення Беларусы Швецыі прынялі ўдзел у акцыі, арганізаванай украінскай дыаспарай. Але акрамя падтрымкі ўкраінцам, мы адзначылі Дзень Волі. Наша свята, як ніколі раней актуальна ў сённяшнія дні, калі наша зямля акупавана захопнікамі.

З Днём Волі, Беларусы!


25 сакавіка 1918 года была абвешчана першая беларуская незалежная дзяржава. Менавіта тады з’явіліся сімвалы бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня і дзень незалежнасці! Сёння гэтыя сімвалі аб’ядноўваюць беларусаў па ўсім свеце, адлюстроўваюць барацьбу беларусаў за свабоду і каштоўнасці!

Нягледзячы на рэпрэсіі, прыгнёт і спробы задушыць гэтыя каштоўнасці з боку беларускіх уладаў, мы, беларусы па ўсім свеце, працягваем быць разам! Разам за свабоду! Разам за дэмакратыю! Разам за шчаслівую Беларусь!


З Днём Волі!

 2022-03-13

Учора Беларусы Швецыі правялі акцыі пратэсту супраць вайны ва Ўкраіне ў суботу на Norrmalstorg і Medborgarplatsen.


Да нас далучыўся беларускі рэжісёр Аляксей Палуян, які знаходзіўся на гэтым тыдні ў Стакгольме і прадстаўляў свой фільм пра беларускія пратэсты на шведскім кінафестывалі. Аляксей выступіў з прамовай у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за Ўкраіну, а таксама заклікаў грамадства патрабаваць ад eўрапейскіх палітыкаў больш рашучых дзеянняў, а не толькі глыбокай заклапочанасці.


На Medbоrgarplatsen прагучалі прамовы ад прадстаўнікоў Народнай Амбасады і Беларусаў Швецыі, мэтай якіх было нагадаць пра беларускіх палітвязняў і рэпрэсіі супраць беларускага грамадства.

 2022-03-13

Разам з беларускімі дыяспарамі свету, Беларусы Швецыі стварылі адкрыты ліст да міжнародных палітыкаў.


У лісце дыяспары выказалі падтрымку Украіне, а таксама адзначылі неабходнасць не забываць пра барацьбу беларусаў за дэмакратычныя змены.


Мы просім міжнародных палітыкаў аб справядлівай абароне грамадзян Беларусі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Украіны. А таксама – аб публічнай падтрымцы беларусаў дзеля папярэджання кейсаў дыскрымінацыі.


Падпісаць ліст могуць арганізацыі і ініцыятывы беларусаў па ўсім свеце!


https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeemoossTVD9bGyR6x81pSdgrLbDQu7DjADCzgQEYnDdC3nig/viewform

 2022-03-13

 2022-03-10


Фiльм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна "Courage" перамог на шведскім кінафестывалі дакументальных фільмаў:


https://www.facebook.com/100000775733863/posts/4815257345176742/?d=n


Самыя гарачыя віншаванні Аляксею і поспехаў у наступных праектах! Дзякуй за фільм і за перамогу!

Учора ў кінатэатры Viktoria, у Стакгольме, адбыўся паказ дакументальнай стужкі беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна "Сьмеласьць" (Courage).


Гэта было адначасова і страшна, і весела, і цяжка. Страшна, таму што ў фільме паказаны першыя дні пасля выбараў; весела, таму што галоўныя героі нават у складаных умовах беларускай рэальнасці захавалі здольнасць да гумару; цяжка, таму што калектыўная траўма, якую мы атрымалі, не загойваецца. Таксама сумна глядзець на менскія вулачкі і паркі, такія знаемыя і родныя, але насамрэч недасяжныя для многіх з нас сёння.


Калі вы не былі на паказе ўчора, вельмі раім завітаць на апошні ў Стакгольме паказ, які адбудзецца ў суботу, у кінатэатры Zeta, а 19 гадзіне. Вас чакае калейдаскоп пачуццяў і магчымасць пагутарыць з аўтарам фільма.


Квіткі можна набыць тут:
tempofestival.se


 2022-03-07


Сябры,


Нагадваем пра паказ фільма Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты. Паказ адбудзецца ў Стакгольме, 9 сакавіка, у 19:30, у кінатэатры Victoria, што на Götgatan 65. Пасля паказу фільма ў нас будзе магчымасць сустрэцца с рэжысерам, пагутарыць і паставіць пытанні.


https://www.omvarlden.se/nyheter/drommen-om-ett-fritt-belarus-faller-med-ukraina?fbclid=IwAR3G_M3A--DP4vAFN9fqJrqXiqmwhP4iCkLHOt2_RX2HEAHScY1DAT2tgQg


Сардэчна запрашаем!


Больш інфармацыі пра фільм, а таксама пра тое, дзе можна набыць білеты глядзіце на ФБ:


https://facebook.com/events/s/visning-av-filmen-courage-stoc/1660706497600159/


Альбо набывайце білет на сайце кінафестывалю:


tempofestival.se



 2022-02-26

 2022-01-06

Сення Беларусы Швецыі і Народная Амбасада Беларусі паспелі прыняць удзел адразу ва ўдвух акцыях, накіраванных супраць ваеннай і інфармацыйнай агрэссіі Расеі. Першая з іх адбылася на Odenplan i была арганізавана шведскімі грамадскімі арганізацыямі. Другая - на Mynttorget і арганізавалася ўкраінскай дыяспарай.


Прагучала шмат слоў падтрымкі ўкраінцам і беларусам, патрабаванняў да шведскіх уладаў паўплываць на сітуацыю і надаваць больш увагі таму, што адбываецца ў іншых дзяржавах, але ў непасрэднай блізкасці да Швецыі, а таксама заклікаў да больш актыўнай падтрымкі грамадства ў краінах, якія церпяць ад крамлеўскай акупацыйнай палітыкі.

Ад Беларусаў Швецыі з прамовай выступіў прадстаўнік Народнай Амбасады, Зьміцер Вассэрман.

Было прыемна сустрэцца з братамі-украінцамі, патрымаць іх 30-мятровы сьцяг і прадэманстраваць нашу падтрымку. Асаблівым момантам стаў Украінскі Гімн, які прагучаў пад шведскім небам, каля каралеўскага палацу.


Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Паўтары гады кожнадзеннай барацьбы было пакладзена на тое, каб Яра спыніла супрацоўніцтва с лукашыцкім рэжымам. Акцыі каля нарвежскай амбасады і офісаў Яры, адкратыя лісты да кіраўніцтва Яры і нарвежскага ўраду, эўрапейскія і амерыканскія санкцыі, сустрэчы Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі Яры, тысячы каментароў у сацыяльных сетках Яры, у якіх беларусы патрабавалі ад Яры рашучых дзеянняў...


Як бы там ні было і што б не паўплывала на рашэнне Яры, але супрацоўніцтва спынена. Гэта тое, чаго мы ўсе намагаліся.


Важна адзначыць, што беларуская дыяспара ў Швецыі падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі ў барацьбе за свабодную і незалежную Беларусь і робіць усе магчымае дзеля нашай супольнай перамогі.

 2022-01-10

Добры вечар,


Прадстаўляем вашай увазе фота з сенняшняй акцыі, якая была прысвечана незаконнаму рэферэндуму, абвешчанаму нелегітымнай уладай Беларусі.
Зразумела, што ніхто не будзе сумленна лічыць галасы беларусаў, а беларусам не патрэбен ніякі рэферэндум, арганізаваны рэжымам, які гвалтам і рэпрэсіямі прыгнечвае іх. Вырашыць, што з гэтым рабіць- выбар кожнага з нас. Нам, беларусам замежжа яшчэ трэба вырашыць, якім чынам прымусiць рэжым пачуць нашыя галасы.


Жыве Беларусь!

 2022-02-26

Добры вечар!


Нягледзячы на дрэннае надвор’е, і дождж, і вецер, мы сустрэліся сення, каб выказаць наш пратэст супраць нарошчвання расейскай прысутнасці на тэрыторыі нашай Радзімы. Не зразумела нам, у мірнай і дэмакратычнай краіне, як можна гуляць жыццямі мільенаў людзей, пазбаўляць цэлыя нацыі мірнага жыцця дзеля сваіх палітычных і ўласных зацікаўленасцей і бонусаў, дасылаць маладых хлопцаў на смерць. А ці спытаў хто беларусаў, ці яны хочуць гэтага? Ці мы ўжо не маем права думаць і гаварыць на сваей зямлі?? Беларусы не хочуць забіваць украінцаў. Беларусы хочуць быць свабоднымі і абіраць сваю будучыню!


Жыве Беларусь! Слава Украіне!

 2022-02-20

 2022-01-29

 2022-02-05


Сенняшнія акцыі пратэсту у Стакгольме супраць ваеннай расейскай агрэсіі ва Ўкраіне атрымалі шмат увагі з боку шведскага грамадства, грамадскіх арганізацыі і медыя.

Вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў на Norrmalmstorg, а пасля на Sergels torg. Дзякуй за моцныя словы, якія прагучалі на вольны мікрафон. Мы ўсе паказалі сваю жорсткую пазіцыю да падзей ва Ўкраіне, а таксама да таго, як беларуская зямля выкарыстоўваецца расейскімі захопнікамі. Нашыя украінскія сябры адчулі нашу падтрымку і шведскае грамадства пачула нас. 


Сябры!
Сення Беларусамі Швецыі былі зроблены данаты сродкаў фондам, якія дапамагаюць беларускім дабраахвотнікам ва Ўкраіне і пацярпелым ад вайны.


Мы лічым, што матэрыяльная дапамога Ўкраіне мае велізарнае значэнне.

Збор сродкаў Zrzutka - новаствораны праэкт, які збірае сродкі для дапамогі беларускім дабраахвотнікам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне. Калі ласка пераходзьце па спасылцы, каб пазнаеміцца з праэктам бліжэй і па магчымасці паўдзельнічаць:


https://zrzutka.pl/hseb7s?fbclid=IwAR0wxZ8rNF_OmX8mW1OAhCwW-1G7jv4VMx-O7vH8poG-mQDyacveE0A5WqM


Фонд Bysol, збірае сродкі на гуманітарную дапамогу Ўкраіне. Пераходзьце па спасылцы, каб бліжэй пазнаеміцца з праектам і ахвяраваць сродкі:


https://bysol.org/ru/initiatives/humroute/?fbclid=IwAR3kVsquvJsZ74DTxnE-Qe3L8bTQ3c1xgxT1_jSmCKAImoeYuOb5EiHfgkQ


Калі ласка памятайце, што кожны з нас можа дапамагчы рознымі сродкамі: матэрыяльна, выходзячы на акцыі салідарнасці і падтрымкі, уключыўшыся ў валанцерскі рух. Кожны маленькі і вялікі крок робіць нашу агульную перамогу бліжэй❤️


Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Сябры! 🤍❤️🤍


Наша суполка віншуе ўсіх праваслаўных з Калядамі!


Шчасця, дабра, чароўных момантаў у жыцці ! Веры, надзеі і цярпення ў здзяйсненні вашых мараў!


Са святам!

 2022-01-03

Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў у КДБ пасля запыту Святланы Ціханоўскай. Ей адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа. Ён паведаміў, што ўсе названыя рэкламныя ролікі былі выдаленыя, а акаўнты, якія іх размяшчалі, не змогуць надалей размяшчаць прапагандысцкую рэкламу. Таксама ён прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай Офіса Ціханаўскай і камандай Google, каб абмеркаваць, як прадухіляць падобныя сітуацыі ў будучыні.


Варта дадаць, што дыяспары сваечасова адрэагавалі на трансляцыю Youtube рэкламных ролікаў з катаваннямі беларусаў і выказалі свой пратэст.


Блакаванне Google гэтых ролікаў - наша супольная перамога!

 2021-12-23

 2021-12-29


Cёння адбыўся цудоўны святочны мінгель сяброў нашай арганізацыі!


Віншуем вас са святамі і дзякуем кожнаму за ўнёсак і падтрымку дзейнасці нашай арганізацыі!


Да новых сустрэчаў ў 2022!




Ceння ў Стакгольме прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх гарадоў і рэгіенаў.
Нашыя думкі і сэрдцы з вамі, родныя беларускія вулачкі, раены, весачкі, гарады.
Жадаем нам усім у бліжэйшай будучыні прагуляцца па свабоднай Беларусі🤍❤️🤍


Асабістая падзяка за сенняшні дзень беларускай мастачке Людміле, у чыёй галерэі  мы скончылі свой бел-чырвона-белы шпацыр.

https://m.facebook.com/profile.php?id=711604671


Дзякуй усім, хто прыйшоў!

 2021-12-10


Дарагія сябры Беларусаў Швецыі!


Ад імя рады нашай арганізацыі хочам падзякаваць за падтрымку і за вашу актыўнасць! Колькасць нашых чальцоў трошкі зменшылася ў параўнанні з мінулым годам, але нас усё яшчэ больш за 200!


Чым больш нас у арганізацыі, тым больш магчымасцей мы маем прасоўваць усе беларускае ў Швецыі, пашыраць зацікаўленнасць шведскага грамадства да Беларусі, падтрымліваць нашых суайчыннікаў у Швецыі і ў Беларусі. А самае галоўнае – працягваць адчуваць сябе беларусамі і прыемна праводзіць час на супольных мерапрыемствах.


Цяпер некалькі словаў пра ўнёскі. Некаторыя чальцы арганізацыі заплацілі ўнескі два разы за 2021 год:  вясной і ўвосені. Чальцы, якія сплацілі ўнесак два разы ў гэтым годзе, аўтаматычна застаюцца чальцамі ў 2022 годзе. З новага году тыя сябры, што плацяць вясной, будуць атрымліваць нагадванне аб сплаце ўнёскаў у лютым, а тыя, што плацяць увосень - у верасні.


Мы спадзяемся, што ў наступным годзе мы будзем сустракацца часцей, здзейснім разам шмат цікавых праектаў і зможам зрабіць нашу суполку больш прывабнай для вас.


Мы віншуем вас з надыходзячымі Калядамі і Новым Годам!

Беларусы Швецыі сабраліся на штодтыдневую акцыю ў Стакгольме. Сення мы збіралі подпісы да нашага адкрытага ліста да Анн Ліндэ, у якім мы заклікалі міністра замежных спраў растлумачыць, якім чынам Макей, прадстаўнік нелігітымнага рэжыму, апынуўся ў Стакгольме на паседжанні АБСЕ.

 2021-12-4

 2021-12-2

 2021-12-3

Святлана Ціханоўская, пад час свайго візіту ў Стакгольм, прыняла ўдзел у знакамітым тэлевізійным скандынаўскім ток-шоў Skavlan🤍❤️🤍


Лідарка дэмакратычнага руху распавяла тэлегледачам праграммы пра абставіны, якія прывялі яе ў беларускую палітыку, пра каханне да свайго мужа, пра штодзенную барацьбу за свабоду беларусаў.
Вось за такога прэзідэнта не сорамна. Святлана свабодна валодае ангельскай мовай, граматна выказвае свае думкі, выклікае да сябе цэлую гамму пазітыўных пачуццяў. Толькі ўявіце, што б яна змагла зрабіць для Беларусі ў статусе прэзідэнта, калі ўсяго за адзін год яна сустрэлася з самымі ўплывовымі палітычнымі фігурамі сьвету, наладзіла з імі кантакт, дамаглася таго, каб праблема Беларусі заставалася у міжнародным прыярытэце і працягвае барацьбу за дэмакратычную Беларусь нягледзячы на ўсе цяжкасці.


Жыве Беларусь!


Дзякуй, Святлана!

Падпішыце Адкрыты ліст беларускай дыяспары ды старшыні АБСЕ Швецыі Анн Ліндэ.

У лісце мы, рада арганізацыі Беларусы Швецыі разам з Народнай абмасадай Беларусі ў Швецыі, звяртаем увагу на тое, што роля АБСЕ заключаецца ў прасоўванні дэмакратыі і міру праз палітычны дыялог. Запрашэнне прадстаўніка афіцыйнага Мінску, Уладзіміра Макея, на сустрэчу АБСЕ 2-3 снежня і адмова ва ўдзеле Святлане Ціханоўскай, якая ў гэты ж час знаходзіцца ў Стакгольме, з'яўляецца турбуючым сігналам.

Мы заклікаем старшыню АБСЕ Швецыі пракаментаваць рашэнне не запрашаць Святлану Ціханоўскую на сустрэчу АБСЕ і прапанову прыняць удзел у сустрэчы Уладзіміру Макею.
Калі вы пагаджаецеся з нашымі патрабаваннямі, падпішыце адкрыты ліст па спасылцы. Зрабіць гэта можна ананімна альбо публічна.

https://cutt.ly/aYrlSr4

Google Docs (https://cutt.ly/aYrlSr4)
Open letter to OSCE Chairperson-in-Office Ann Linde
Open letter to OSCE Chairperson-in-Office Ann Linde

 2021-12-1

Прама зараз Святлана Ціханоўская сустракаецца з прадстаўнікамі Сеткі па свабоднай і дэмакрататычнай Шведскага Парламенту!

Яна заклікала падтрымаць беларускую дыяспару ў Швецыі і заснаваць праграму для рэпрэсаваных студэнтаў у межах праграмаў шведскага інстытуту!

 2021-11-29

Сустрэча з абранай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай у Стакгольме!
Калі ласка пераходзьце па спасылцы, каб даведацца пра месца і час, а таксама зарэгістравацца на сустрэчу:

https://facebook.com/events/s/%D1%81%D1%83%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8D%D1%87%D0%B0-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B8-%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%8B-%D0%B7/404147421439953/

 2021-11-27

У нядзелю, на Малой сцэне Каралеўскага Драматычнага тэатру ў Стакгольме прадставілі п’есу Дзьмітра Строцава "Беларусь перакуленая".

“Гэта былі дзьве даволі напружаныя гадзіны. Не ведаю, як адгукнуліся шведы на тое, што адбывалася на сцэне, але нам, беларусам, было цяжка. Асабіста мяне вярнулі ў 9-13 жніўня 2020, калі я сачыла за ўсім у Беларусі па стрымам Белсату. Было жахліва і цяжка. Было стойкае неразуменне гвалту ў адносінах да мірных людзей, страшэнная нянавісць да ўладаў і пачуцце поўнай бездапаможнасці” - дзеліцца сваімі ўражаннямі Вікторыя, сябра рады нашай арганізацыі.

Старшыня Беларусаў Швецыі, Леся Руднік таксама адрэагавала на п’есу:

"На сцэне шведскага драматычнага тэатру гучыць беларуская гісторыя. У нас, беларусаў, гэта выклікае і радасць, і смутак. Свет чуе пра трагічныя падзеі, а не пра перамогу - і гэта смутак. У словах Строцава адлюстравалася яднанне нацыі і агульная траўма. Гэта кранальны твор яшчэ недапісанай гісторыі беларускага народу, якую мы ўсе перажываем, чакаючы лепшага."

Дарагія сябры!


За апошні год суполка Беларусаў Швецыі павялічылася і яе межамі, і колькасцю яе сябраў, што нас натхняе на наступныя дзеянні. Наша суполка плануе пашырыць межы дзейнасці і зараз мы абмяркоўваем стварэнне дзіцячых гурткоў. Калі вы маеце жаданне дапамагчы ідэямі ці наогул весці гурткі дзіцячай творчасці, пішыце да нас на info@sverigesbelarusier.eu.


Нам хацелася б пашырыць і ўзроставыя межы нашай суполкі. Мы шчыра запрашаем далучыцца да нас не толькі дарослым, але і дзецям рознага ўзросту. Заўважце, што дзецям да 18 гадоў унёскі за сяброўства аплачваць не патрэбна. Каб далучыць вашых дзяцей, пішыце на наш электронны адрас styrelse@sverigesbelarusier.eu. Укажыце iмя, прозвiшча, дату нараджэння і электронны адрас таго, каму высылаць паведамленні ад нашай суполкі.


Калі вы самі яшчэ не ўвайшлі ў суполку - далучайцеся.

Для гэтага пералічыце 100 крон на:


• Swish 1231036730 альбо

• BankGiro 725-0616


Укажыце iмя, прозвiшча, дату нараджэння i электронны адрас у паведамленнi. Вам прыйдзе запрашэнне далучыцца ў закрытую групу сябраў арганізацыі.


Мы з радасцю чакаем вас у нашай суполцы!

 2021-11-21

 2021-11-20


На гэтым тыдні прайшоў 3х-дзенны праэкт Östdagarna, прысведчаны правам чалавека ва Ўсходняй Эўропе. Апошні дзень, пад назвай Solidaritetskväll för Belarus, трымаў фокус на салідарнасць з палітычнымі вязьнямі ў Беларусі. На сенняшні дзень іх ужо 867 асоб, што з’яўляецца жахлівай лічбай, адносна да колькасці насельніцтва.

Удзельнікі вечара распавялі пра тое, што значыць быць асуджанным у Беларусі па палітычным артыкуле, пра закрытыя суды, пра ўмовы ўтрымання паліт вязняў у турмах і ізалятарах, пра немагчымаць атрымаць медычную дапамогу, пра інфармацыйную блакаду, пра сістэматычныя парушэнні правоў паліт зняволенных. На месцы была арганізавана магчымасць напісаць ліст ці паштоўку, а таксама абмеркаваліся розныя магчымасці дапамогі паліт вязням і іх сваякам.

Дзякуй вялікі Östgruppen за арганізаваны вечар і асвятленне нашай галоўнай бяды.


У межах Östadagrna старшыня Беларусаў Швецыі Леся Руднік удзельнічала ў дыскусіі, прысведчанай ідэнтычнасці постсавецкага чалавека.


У сваім выступе аб ідэнтычнасці беларусаў Леся падкрэсліла неабходнасць адыйсці ад разумення беларусаў як савецкай нацыі. Палітычны крызіс 2020 год паўплываў на трансфармацыі ідэнтычнасці на розных узроўнях: індывідуальным, калектыўным, нацыянальным. Акрамя таго, ідэнтычнасць фармуецца не толькі ўнутры нацыі, але і вонкава. Таму важна, каб і вялікая частка беларускага грамадства, якая апынулася за мяжой, і шведскае грамадства, падтрымлівалі імкненне беларусаў ва ўзмацненні сваёй ідэнтычнасці, адасобленай ад савецкага і расійскага кантэксту. Гэта ўжо праяўляецца ў змене назвы Беларусі ў шведскай мове, шырокага асвятлення нашай краіны ў медыя.


Пераходзьце па спасылцы, каб паслухаць:


https://www.youtube.com/watch?v=SIrgLRmKoIU

 2021-11-24

 2021-11-13

Сення Беларусы Швецыі сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі. Малады, таленавіты беларус быў збіты да смерці ў двары свайго дома год таму.


Да імправізаванага мемарыялу на Sergels torg у Стакгольме падыходзіла шмат народу, пра жудасную смерць Рамана сення даведалася шмат людзей. Пад час акцыі мы распавялі, як загінуў Рома, пра тое, што ніхто да сенняшняга дня не панес пакаранне за яго забойства, пра массавыя рэпрэссіі супраць грамадзянскай супольнасці.


Нашы думкі сення былі з сям’ей Ромы, а таксама з сем’ямі ўсіх загінуўшых у мірных пратэстах беларусаў. Светлая памяць вам, героі свабоднай Беларусі.

 2021-11-08


Сення, у рамках семінару, арганізаванага Frivärld, старшыня Беларусаў Швецыі Леся Руднік прадставіла даклад па беларускай дыяспары і яе ролі ў вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі.


Пераходзьце па спасылцы, каб азнаеміцца з дакладам:


https://frivarld.se/rapporter/the-belarusian-diaspora/

 2021-11-07

Сябры!

Учора, у рамках агульнаэўрапейскай акцыі, мы сабраліся ў цэнтры Стакгольму, каб падтрымаць нашых суайчыннікаў у Беларусі. Эпідэміялагічная сітуацыя становіцца ўсе больш небяспечнай і ўлады не збіраюцца нічога з гэтым рабіць. Здароў’е і жыцце беларусаў знаходзіцца ў іх ўласных руках. Права засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад хваробы павінна быць даступным для ўсіх, таксама, як і права абараніць сябе на працы, шляхам арганізаванага страйку.
Дзякуй усім, хто быў з намі!🤍❤️🤍

 2021-10-30

 2021-10-26

Сябры!

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі паэты, навукоўцы, грамадскія дзеячы.

Сёння Беларусы Швецыі сабраліся, каб ушанаваць іх памяць. А таксама правесці паралель з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў краіне сёння. Мы бачым, што за столькі гадоў нічога не змянілася! Усё тыя ж рэпрэсіі, усё той жа гвалт у адносінах да ні ў чым невінаватых людзей. Смерці, турэмныя тэрміны, пераслед.

Мы прыгадалі сёння кожнага з больш за 800 нашых палітычных зняволеных, прачытаўшы іх імёны і прозвішчы. Мы расказвалі пра тое, што адбываецца ў турмах, пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання, пра незаконныя затрыманні і неймаверныя тэрміны! Нашая сённяшняя сустрэча праходзіла ў рамках сумеснай акцыі з беларусамі з Польшчы, Вялікабрытаніі, Грузіі, Прыбалтыйскіх краін і іншымі. У дзясятках гарадоў людзі выйшлі, каб падтрымаць нашых палітычных вязняў і выказаць надзею на тое, што ў хуткім часе ўсе гэтыя людзі выйдуць на волю! Мы разам! Жыве Беларусь!

16-18 лістапада ў Стакгольме пройдуць Östdagarna.

Малькальм Дыкселіус, журналіст і рэжысёр-дакументаліст, будзе дзяліцца ўспамінамі пра распад Савецкага Саюза, які адбыўся ў час, калі ён служыў маскоўскім карэспандэнтам SVT. Якія настроі і чаканні на будучыню панавалі тады? Як людзі ў розных частках імперыі глядзелі на тое, што адбываецца, і што ён сам думаў пра будучыню?

Мы працягнем вечар размовай з запрошанымі гасцямі і спрабуем зразумець, як ідэнтычнасць і погляд на саміх сябе развіваліся і змяніліся з тых часоў. 

Адной з запрашанных прамоўцаў будзе Леся Руднік, старшыня Беларусаў Швецыі.

Калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб даведацца больш і зарэгістравацца:


https://billetto.se/e/identitet-och-sjalvbild-30-ar-efter-sovjetunionens-fall-biljetter-577339

 2021-10-24

Сябры, сёння нам спаўняецца 12 гадоў!


Віншуем з днем народзінаў Беларусаў Швецыі!

Наша арганізацыя прайшла доўгі шлях у сваім развіцці. Мы хочым падзякаваць усім, хто быў з намі на працягу гэтага часу, былых чальцоў і будучых, усіх, хто зрабіў нашу арганізацію тым, чым яна з’яўляецца сення🤍❤️🤍

Мы спадзяемся, што Беларусы Швецыі працягнуць свой рост і геаграфія нашай прысутнасці ў Швецыі пашырыцца яшчэ больш!


Далучайцеся да нас, распавядайце пра нас вашым знаёмым і калегам, запрашайце ў нашы сацыяльныя сеткі. Беларусы Швецыі існуюць для вас!

 2021-10-23

Сябры!

Сення каля крамы Ікеі ў Kungens Kurva адбылася агульнаэўрапейская акцыя супраць супрацоўніцтва Ікеі з прадпрыемствамі Беларусі. Адначасова з намі да офісаў і крамаў Ікеіі па ўсей Эўропе выйшлі нашы суайчыннікі і проста неабыякавыя грамадзяне.

Усе разам мы выступілі супраць таго, каб еўрапейскія пакупнікі перасталі купляць прадукцыю, вырабленую ў Беларусі альбо вырабленую з беларускага лесу, і такім чынам перасталі падтрымліваць дыктатару Беларусі.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел!

 2021-10-17

Учора ў Эстонскім доме адбылася арганізаваная нашай суполкай Дранік-party.


Сябры суполкі самага рознага ўзросту завіталі на нашу вячэру. Мы душэўна пабавілі час за бяседамі і паелі смачных дранікаў, за што асабісты дзякуй нашаму повару Раулю.
На нашу вячэру засталася і кампанія Белсат з яго вядучым Сяргеем Падсасонным. Яны неўзабаве апынулася ў Стакгольме, каб зрабіць рэпартаж аб дзейнасці нашай суполкі, і сталі сведакамі першага шлюбу, афіцыйна зарэгістраванага ў Беларускім Народным Пасольстве ў Швецыі.


Вашай увазе спасылка на рэпартаж Белсату, дзе з 25ай хвіліны гаворка вядзецца пра Швецыю, нашу суполку, Народную Амбасаду і пра шмат іншае:


 https://m.youtube.com/watch?v=hkCsc-_cFs8 


Учора Беларусы Швецыі і Народная Амбасада правялі сустрэчы з чальцамі Каардынацыйнай Рады Вольгай Кавальковай і Антонам Раднянковым, а таксама з дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях новай канстытуцыі і стварэнню беларускіх груп ў парламентах дэмакратычнага сьвету, Анатолем Лябедзька.


Сустрэчы прайшлі ў Эстонскім Доме, дзе нашы госці пазнаемілі нас з працэсамі стварэння новай кансцітуцыі, з цяжкасцямі і праблемамі гэтага нялегкага шляху, а таксама адказалі на нашы шматлікія пытанні. Дыскусія была цікавай, а сустрэча цеплай і прадуктыўнай у плане стварэння стасункаў і камунікацыйных механізмаў.


 2021-10-06

Сёння адбылася агульнасусветная акцыя салідарнасці па прызнанні Лукашэнкі нелегітымным.


Плошча Medborgarplatsen ў Стакгольме стала месцам, дзе беларуская дыяспара разам з іншымі сябрамі, неабыякавымі да лёсу Беларусі, выйшла, каб сабраць як мага больш подпісаў за пазбаўленне Лукашэнкі легетымнаці. Беларускія дыяспары розных гарадах свету выйшлі на акцыю адначасова з намі. 

Шмат людзей рознага ўзросту, ад юнакоў да людзей сталага ўзросту, і нават сем'і з дзецьмі прыпыняліся, каб паслухаць, пачытаць нашы плакаты, спытаць, растлумачыць сваім дзецям, аставіць подпіс ці ўзяць улётку. Подпісы, якіх ужо больш за 12 тысяч, перададуцца ў Міністэрствы Замежных Спраў с патрабаваннем адпаведнай рэакцыі ад мясцовых палітыкаў. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў!

 2021-10-09

Сення ў Эстонскім Доме ў Стакгольме было асабліва ўтульна і неверагодна цепла ад атмасферы кахання і радасці.
Беларуская Народная Амбасада афіцыйна зарэгістравала першы шлюб паміж беларускімі грамадзянамі.


Гэта стала магчыма дзякуючы супрацоўніцтву Народнай Амбасады і Беларусаў Швецыі з мясцовымі ўладамі. Такім чынам мы сталі першымі ў сьвеце, хто даў магчымасць беларусам паза межамі Беларусі зарэгістраваць шлюб на роднай мове.


Быць першай парай хвалююча і ганарова. Падтрымаць і павіншаваць маладзенаў вырашыў кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Ўпраўлення Павел Латушка. Свае віншаванне ен даслаў дыгітальна і яно стала часткай шлюбнай цырымоніі.

Падзея такога маштабу не засталася без увагі і зацікавіла незалежны тэлевізійны канал Белсат. Карэспандэнты Белсату завіталі да нас, каб на свае вочы пабачыць бел-чырвона-белае вяселле.

 2021-10-16

2021-09-18

2021-09-17

Сёння каля крам Ікеі ў Bаrkarby, што ў Стакгольме, а таксама ў Умеа і Гётэборзе адбылася акцыя супраць супрацоўніцтва Ікеі з беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі лясной прамысловасці, у якіх Ікея закупляе дрэва дзеля вырабу мёблі.

Адначасова са Швецыяй акцыя праходзіла ў 20 іншых гарадах Еўропы, а таксама ў Канадзе і ЗША.

Неабыякавыя да нашых гаворак людзі прыпыняліся, каб паслухаць нашых таленавітых "спікераў", спытаць, узяць улётку ці выказаць падтрымку.

Нават супрацоўнікі Ікеі выйшлі і патурбаваліся аб нашым становішчы

Дзякуем усім за падтрымку!

Учора шведская падатковая ўстанова Skatteverket, якая таксама адказвае за рэгістрацыю насельніцтва Швецыі, зрабіла апдэйт і цяпер ва ўсіх установах Швецыі Беларусь павінна быць зарэгістравана як Belarus , а не як Vitryssland.

Дамагаліся гэтага рашэння мы разам і гэта быў доўгі і непрасты шлях. Наша суполка пачала кампанію пабольш за 10 гадоў таму, амаль адразу пасля заснавання арганізацыі Беларусы Швецыі. Кампанія праходзіла ў форме пісьмовай і асабістай камунікацыі з дзяржаўнымі органамі і палітыкамі.

Вясной 2019 году, пасля абрання новай рады мы аднавілі кампанію і вырашылі, што гэта будзе нашай адзінай задачай на бліжэйшы час. У той момант Анн Ліндэ заняла пасаду міністра замежных спраў і мы вырашылі адразу ж гэтым скарыстацца, напісаўшы ёй і міністру па гуманітарнай дапамозе лісты. У жніўні мы атрымалі адказ, які ўказваў на тое, што наша мара можа нарэшце збыцца.

15 кастрычніка 2019 мы правялі акцыю каля шведскага парламента, на якой тлумачылі мінакам, чаму трэба выкарыстоўваць назву Беларусь

У лістападзе 2019 старшыню Рады Беларусы Швецыі Лесю Руднік і старшыню арганізацыі Östgruppen (https://ostgruppen.se/) Марціна Углу выклікалі на кансультацыю ў Міністэрства Замежных Спраў і апавясцілі, што назва будзе афіцыйна зменена. Афіцыйна змена назвы была абвешчана падчас гістарычнага візіту Анн Ліндэ ў Менск.

Учора, 16 верасня 2021 Skatteverket змяніў назву нашай краіны з Vitryssland на Belarus.

Віншуем усіх Беларусаў!