Арганізацыя
Беларусы Швецыі
20, Лістапада 2022
Сябры,
Некаторы час таму мы рабілі апытанку наконт жадання вывучаць беларускую мову ў навучальных установах Швецыі ў форме modersmåls undervisning.
Выказваем вялікую падзяку за вашы адказы. Абсалютная большасць рэспандэнтаў зацікаўлена ў вывучэнні мовы, што натхняе нас на далейшую працу ў гэтым напрамку.
Працэс атрымання навучальных гадзін modersmålsundervisning працуе так: бацькі пішуць заяву на modersmålsundervisning у навучальнай установ, едзе навучаецца іх дзіцё. Калі ў камюне набіраецца мінімум 5 вучняў, якія хочуць вывучаць родную мову ў фармаце modersmålsundervisning, камюна пачынае шукаць настаўніка. Наша арганізацыя зараз у кантакце з камюнамі і мы спадзяемся, што дзякуючы гэтай супрацы, выкладанне беларускай мовы стане магчыма!
Так, як першы крок у працэсе - гэта падача заявы ад бацькоў, мы заклікаем усіх, хто зацікаўлены ў гэтым, падаць заяву. Чым больш заяў атрымаюць камюны, тым хутчэй пачнецца арганізацыя
modersmålsundervisning. Мы вельмі разлічваем на вашу актыўную дапамогу ў гэтай справе! Разам у нас абавязкова атрымаецца🤍❤️🤍
І не забывайце пра зваротную сувязь!
Пішыце нам у каменты і на info@sverigesbelarusier.eu, калі ў вас ёсць пытанні ці прапановы.
7, Кастрычніка 2022
Нобелеўская прэмія міру Алесю Бяляцкаму!
З Нобелеўскай прэміяй міру, Алесь!🤍❤️🤍 З Нобелеўскай прэміяй, беларусы! Віншуем усіх нас з тым, што барацьба беларусаў за правы чалавека і дэмакратыю атрымала ў асобе Алеся, найвышэйшую адзнаку. Падзяка Юліі Лапіцкі за кранальныя словы пра Алеся і яго працу ў сённяшнім эфіры SVT, прысвечанаму лаўрэатам прэміі міру, . 🤍❤️🤍
28, Красавіка 2022
Сябры!
26га сакавіка адбыўся штогадовы сход нашай суполкі, на якім была выбрана Рада 2022 году.
Знаёмцеся з новай дзеючай Радай нашай суполкі!
Старшыня Рады: Вікторыя
Сябра Рады з 2021 году. Родам з Менску. Жыве ў Стакгольме з 2002 году. Мае эканамічную адукацыю i працуе па спецыяльнасцi. Супрацоўнічае з і займаецца актыўным прасоўваннем інтарэсаў Беларусі ў Швецыі.
Скарбнік Рады: Галіна
Сябры Рады:
Дзмітрый
Са снежня 2020 году ўваходіць у Раду БШ. З Віцебску, у 1996-м годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.
Ларыса.
Сябра Рады з 2021 году. Родам з Наваполацка. Дызайнер адзення. Займаецца культурнай дзейнасцю.
Кацярына
З снежня 2020 была скарбнікам БШ.
Юрый
Новы сябра Рады. Нарадзіўся ў Мінску, прафесійны дыпламат. У Швецыі з 2004 года, у 2016 заснаваў згуртаванне Беларусаў Швецыі. Асноўная праца ў галіне арганізацыйнага кансалтынгу ў Стакгольме.
Аляксандр
Новы сябра Рады. Нарадзіўся ў Мінску, у Швецыі з 2011 году. Мае эканамічную адукацыю. Працуе ў сферы інтэрнацыянальных рэфармацый.
Намеснікі Рады:
Святлана
Была сябрай Рады ў 2021 годзе. Нарадзілася ў Менску, з 2002 году жыве ў Стакгольме. Па адукацыі выкладчык пачатковай школы.
У наступных пастах мы падзелімся больш падрабязнай інфармацыяй пра планы Рады на бягучы год. Кожны з вас зможа далучыцца да працы з намі! Сачыце за навінамі!
styrelse@sverigesbelarusier.eu
ordforande@sverigesbelarusier.eu
Copyright © All Rights Reserved