Да нас завітаў Белсат, каб зрабіць шэраг рэпартажаў пра беларусаў у Швецыі. Нас стала так шмат у розных краінах, што нам самім ужо цікава, як жывуць беларусы за межамі сваёй Радзімы. Глядзіце чарговы выпуск праграмы "Беларускі свет" па спасылцы ніжэй:
https://youtu.be/lL4JLeSNQC0
Сябры!
“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!
Глава 9:
https://www.youtube.com/watch?v=cstEQiYwY0E
Глава 10:
https://www.youtube.com/watch?v=B-dbvVwxISY
Прэм’ера спектакля-чыткі «Бяляцкі, прасі літасці!» запланавана на 20 красавіка ў Каралеўскім драматычным тэатры «Драматэн» у Стакгольме.
🔸У межах праекта «Драматэн.doc» чацвёра артыстаў прадставяць інсцэніроўку паводле твораў «Бяляцкі, пішыце прашэнне аб памілаванні» праваабронцы Алеся Бяляцкага « і «Зэкамерон» адваката Максіма Знака. Нагадаем, што яны абодва зараз з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
🔸Аб прэм’еры і праекце мы пагутарылі з мастацкім кіраўніком тэатра «Драматэн» Дзмітрыем Плаксам:
— Чаму я спалучыў гэтыя два творы? Таму што мне падалося, што яны дапаўняюць адзін аднаго вельмі цікавым чынам. Бо для Бяляцкага турма і адсідкі – гэта частка яго жыцця. Гэта яго выбар свядомы.
Працяг чытайце далей на сайце:
https://radiounet.fm/pra-belaruskuyu-turmu-slovami-alesya-byalyaczkaga-i-maksima-znaka-u-shveczyi-pakazhucz-spektakl-byalyaczki-prasi-litasczi/
Сябры!
“Цудоўнае падарожжа Пыхыча і Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! А магло і скончыцца – разам з жыцьцём галоўных герояў, якія сустрэлі вельмі злую пачвару... Але, дзякуй Богу, усё абышлося, і каты зноў убачылі шмат цікавага: цудоўную прыроду, адзін вельмі прыгожы горад, а ўначы – прыгажуню вялікую княгіню, якая была замежніцай, але вельмі клапацілася пра нашую краіну! Падрабязнасьці ў гэтым відэа. Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!
Глава 8:
https://www.youtube.com/watch?v=eVadeqpOP1w
Сябры!
“Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі” працягваецца! На гэты раз яно выдалася на ўсе 100% палескім. Падрабязнасьці ў гэтым відэа. Прыемнага прагляду/праслухваньня і да новых сустрэчаў!
Глава 7:
https://www.youtube.com/watch?v=VrtM2quHFiQ
Усім прывітанне!
«Беларусы Швецыі» вырашылі пацешыцца самі, а заадно пацешыць і адукаваць малалетніх дзіцянят.
Як адзін са шматлікіх магчымых крокаў да дадзенай мэты ,было вырашана запісаць дзіцячую аўдыёкніжку пра Беларусь, яе геаграфію і гісторыю, ну ,кшталту , як пра Швецыю ёсць кніжка «Чароўнае падарожжа Нільса з дзікімі гусямі».
Калі
1) Вы ўмееце ўслых прачытаць хаця б пару слоў, або
2) у Вас ёсць хоць нейкі досвед у запісванні і/ці рэдагаванні гуку, ці
3) Вам проста прыкольна пацешыцца ў добрай кампаніі,
то мы будзем Вам вельмі рады ў любы дзень, калі адбываецца запіс.
NaviBand у Стакгольме!
Беларусы Швецыі, для вас падарунак! Напярэдадні Дня Волі, 21 сакавіка ў Стакгольме выступіць беларускі гурт NaviBand. Вядомыя ўсяму свету пасля ўдзелу ў Еўрабачанні, а сёння любімыя беларусамі ў эміграцыі!
Увага: абмежаваная колькасць квіткоў, спяшайцеся! Удзельнікаў камернага канцэрта чакае after party з музыкантамі.
NaviBand прапануюць танны квіток тым, хто не можа дазволіць сабе набыць поўны, а таксама опцыю donate з больш дарагім квітком.
Квіткі тут: https://www.eventbrite.com/e/naviband-tickets-529149328887
https://fb.me/e/2xSWvexv1
З Раством, сябры!
Дзякуй за ўчорашні вечар усім, хто быў з намі, за калядныя песні і настрой! Асаблівая падзяка Ludmila Christeseva за тое, што пусціла нашу не маленькую кампанію пакалядаваць у сваю галерэю!
Было файна🤩🤩🤩
Дзякуй тым, хто прыйшоў учора на сустрэчу з прадстаўнікамі сучаснай беларускай літаратуры Юліяй Цімафеевай, Альгердам Бахарэвічам і выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Тых, хто яшчэ не чытаў Бахарэвіча, чакае цікавае падарожжа ў іншую Беларусь - крыху міфічную, вельмі таямнічую і загадкавую, сустрэча з персанажамі, якія, напэўна, ёсць у кожнага ў асяроддзі, а таксама адчуванне асалоды перачытвання і захаплення ад таго, як Альгерд умее плесці карункі са слоў, устаўляючы ў фразы прыказкі, радкі з вядомых фраз, трасянку і лаянку 😁
Дзякуй Юліі, што пазнаёміла нас са сваёй творчасцю.
Дзякуй Андрэю за яго працу.
Дзякуй тым, хто арганізаваў сустрэчу
Сябры!
Мы, аказваецца, выдатна гуляем у баскетбол🤣. Самі таго і не ведалі, вось дзякуй Kaце Сныцінай, якая прыехала і пагуляла з намі. Два матча на два кальца праляцелі хутка, але прапацелі мы нядрэнна. Зразумелі адно: трэба больш займацца спортам! Гэта і весела, і для здароў’я добра.
Дзякуй усім, хто прыйшоў і выкладаўся на пляцоўцы па поўнай! І, канешне, падзяка нашаму трэнеру, самаму гуманнаму і справядліваму. Каця, прыязджай да нас хутчэй зноў!
Сённяшні вечар з Дзмітрыем Строцавым быў пра Беларусь - кожны яго аповед зноў нагадаў пра нашу барацьбу з дыктатарам, з рэжымам. Нешта было сказана адным - дзвума сказамі, недзе боль выплюхваўся, здавалася, праз край ліста паперы. Пад кожным аповедам дата …. Цяжка слухаць, бо ўсе успаміны яшчэ свежыя…
У чарговы раз разумееш - мы рабілі ўсё, што маглі. І зараз працягваем рабіць тое, што можам дзеля нашай роднай Беларусі, патрохі, але кожны.
Дзякуй Sveriges Författarförbund , які арганізаваў гэты вечар, перакладчыку размовы з паэтам, Dmitri Plax - перакладчыку вершаў на шведскую мову і ўсім прысутным.
Учора прайшла анлайн прэзентацыя дзіцячай кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі» аўтара Макса Разянкова.
Беларусы Швецыі выказваюць шчырую падзяку аўтару за чароўныя хвіліны, якія мы перажылі разам пад час прэзентaцыі. Падарожжа дзьвух катоў атрымалася вясёлым, поўным прыгод і гістарычных фактаў, спрытна ўпісаных у апавяданне.
Пачытаць кнігу можна па спасылцы ніжэй:
https://www.facebook.com/cudounajepadarozza
Прыемнага чытання🤍❤️🤍
У пятніцу адбылася прэзентацыі кнігі "Нацыянальная ідэя на маршы".
Разам з аўтарам кнігі Зміцер Лукашук, рыжысёр Дзмітры Плакс і былая старшыня БШ палітолаг Леся Руднік паразважалі наконт таго, як на нацыянальную ідэю ўплывае вайна ва Украіне, чаму фармаванне нацыянальнай ідэі – доўгі і дынамічны працэс. Прэзентацыя прайшла ва ўтульнай атмасферы.
Наша арганізацыя ўдзячная за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства Nordic Ukraine Forum i Swedish Network for EaP and Russia.
Учора мы вельмі прыемна і весела адсвяткавалі Купалле.
А святкавалі мы яго з прыемнай музыкай, беларускімі і швецкімі гульнямі, у якіх удзельнічалі шмат жадаючых, традыцыйнымі абрадамі Купалля, як пошук папараць-кветкі, пляценне вянкоў і варажба на іх.
Work-shop па народнаму танцу Лявоніхе стаў, напэўна, адным з галоўных момантаў свята.
Ну а бесклапотныя размовы, новыя знаёмствы і цудоўнае надвор'е зрабілі свята яшчэ больш прыемным.
Дзякуй усім, хто прыйшоў на свята і дапамог зрабіць яго па-сапраўднаму душэўным.
Спадзяемся на наступныя сустрэчы на нашых мерапрыемствах!
Учора вечарам Беларусы Швецыі сабраліся на чарговы "пасляпрац". Смачнае піва, прыемныя суразмоўцы, цікавыя тэмы для гаворкі – што яшчэ патрэбна вечарам у чацвер?
Усім прыемнага дня і выходных!
Сёння адбылася экскурсія па музею Васа, арганізаваная Беларусамі Швецыі для нашых сяброў з Украіны.
Мы спадзяемся, што ўсім спадабалася і што мы хоць трошкі змаглі падняць настрой людзям, якія маюць зараз вялікую патрэбу ў падтрымцы і клопаце.
Дарагія сябры!
Віншуем усіх праваслаўных з надыходзячым светлым святам Вялікдня !🐣🌞
Рада Беларусаў Швецыі зычыць у кожны дом міра, святла, дабрыні і веры!
Беларусы, украінцы, эстонцы, літоўцы і латышы весела разам адсвяткавалі Вялікдзень❤️
Акрамя традыцыйнай расфарбоўкі пасхальных яек, мы пазнаёміліся з пасхальнымі традыцыямі сваіх суседзяў, паспрабавалі традыцыйныя пасхальныя пачастункі, пусціліся ў пляс, паспявалі❤️❤️
Было прыемна сустрэцца такой вялікай суполкай, пазнаеміцца адзін з адным і павабіць час у прыгожым будынку Эстонскага Дому.
Дзякуй усім арганізатарам і гасцям!
Glad Påsk!❤️❤️❤️
З Днём Волі, Беларусы!
25 сакавіка 1918 года была абвешчана першая беларуская незалежная дзяржава. Менавіта тады з’явіліся сімвалы бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня і дзень незалежнасці! Сёння гэтыя сімвалі аб’ядноўваюць беларусаў па ўсім свеце, адлюстроўваюць барацьбу беларусаў за свабоду і каштоўнасці!
Нягледзячы на рэпрэсіі, прыгнёт і спробы задушыць гэтыя каштоўнасці з боку беларускіх уладаў, мы, беларусы па ўсім свеце, працягваем быць разам! Разам за свабоду! Разам за дэмакратыю! Разам за шчаслівую Беларусь!
З Днём Волі!
Фiльм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна "Courage" перамог на шведскім кінафестывалі дакументальных фільмаў:
https://www.facebook.com/100000775733863/posts/4815257345176742/?d=n
Самыя гарачыя віншаванні Аляксею і поспехаў у наступных праектах! Дзякуй за фільм і за перамогу!
Учора ў кінатэатры Viktoria, у Стакгольме, адбыўся паказ дакументальнай стужкі беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна "Сьмеласьць" (Courage).
Гэта было адначасова і страшна, і весела, і цяжка. Страшна, таму што ў фільме паказаны першыя дні пасля выбараў; весела, таму што галоўныя героі нават у складаных умовах беларускай рэальнасці захавалі здольнасць да гумару; цяжка, таму што калектыўная траўма, якую мы атрымалі, не загойваецца. Таксама сумна глядзець на менскія вулачкі і паркі, такія знаемыя і родныя, але насамрэч недасяжныя для многіх з нас сёння.
Калі вы не былі на паказе ўчора, вельмі раім завітаць на апошні ў Стакгольме паказ, які адбудзецца ў суботу, у кінатэатры Zeta, а 19 гадзіне. Вас чакае калейдаскоп пачуццяў і магчымасць пагутарыць з аўтарам фільма.
Квіткі можна набыць тут:
tempofestival.se
Сябры,
Нагадваем пра паказ фільма Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты. Паказ адбудзецца ў Стакгольме, 9 сакавіка, у 19:30, у кінатэатры Victoria, што на Götgatan 65. Пасля паказу фільма ў нас будзе магчымасць сустрэцца с рэжысерам, пагутарыць і паставіць пытанні.
https://www.omvarlden.se/nyheter/drommen-om-ett-fritt-belarus-faller-med-ukraina?fbclid=IwAR3G_M3A--DP4vAFN9fqJrqXiqmwhP4iCkLHOt2_RX2HEAHScY1DAT2tgQg
Сардэчна запрашаем!
Больш інфармацыі пра фільм, а таксама пра тое, дзе можна набыць білеты глядзіце на ФБ:
https://facebook.com/events/s/visning-av-filmen-courage-stoc/1660706497600159/
Альбо набывайце білет на сайце кінафестывалю:
tempofestival.se
styrelse@sverigesbelarusier.eu
ordforande@sverigesbelarusier.eu
Copyright © All Rights Reserved